Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

21.02.2025 - літаратурна-пазнавальная гульня «Таямніцы роднай мовы» у гарадской бібліятэцы для вучняў 4 «Б» класа

Дата: 24 февраля в 21:59, Обновлено 24 февраля в 22:01
19 просмотров

21 лютага ў гарадской бібліятэцы №2 у межах дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» для вучняў 4 «Б» класа была праведзена літаратурна-пазнавальная гульня «Таямніцы роднай мовы», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю белорусской мовы, выхаванне ў вучняў павагі і любві да роднага слова.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла яго удзельнікам аб гісторыі свята Дзень роднай мовы, які адзначаеццася ва ўсім свеце 21 лютага. Затым адбылася гульня. У ёй прынялі ўдзел 2 каманды, якія павінны былі паказаць свае веды роднай мовы. Для ніх былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы , такія як : «Пазнай фразеалагізм», «Адгадай загадку», «Перакладчык», ««Чужое» слова сярод «сваякоў»», «Рассыпаныя прыказкі», «Этнаграфічнае лато», «Нечаканыя пераўтварэнні», «Назаві казку». У ходзе літаратурна-пазнавальнай гульні каманды праявілі кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку. Галоўнай узнагародай для дзяцей было папаўненне ведаў аб роднай мове, абагачэнне моўнага запасу. У заключэнне мерапрыемства , яго ўдзельнікі прынялі ўдзел ў бяспройгрышнай латарэі «Слоўнікавы джэм», якая зараз адбываецца ў бібліятэцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.