Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

25.02.2025 - літаратурны партрэт «Музыка дзяцінства Івана Навуменкі» у гарадской бібліятэцы №2 для вучняў 9«Б» класа

Дата: 1 марта в 21:48, Обновлено 1 марта в 21:49
22 просмотра

25 лютага ў гарадской бібліятэцы №2 у межах дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» для вучняў 9«Б» класа быў праведзены літаратурны партрэт «Музыка дзяцінства Івана Навуменкі», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, публіцыста і літаратуразнаўцы Івана Якаўлевіча Навуменка, якое адзначалася 16 лютага. Мэтай мерапрыемства было: пазнаёміць вучняў з жыццём і творчасцю Івана Якаўлевіча Навуменка , выхоўваць любоў да роднай мовы; фарміраваць цікавасць да беларускай літаратуры.
Пад час літаратурнага партрэта бібліятэкар з дапамогай прэзентацыі і выставы «Талент Івана Навуменкі» пазнаеміла дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка, з яго навуковай і грамацкай дзейнасцю. З яе аповеду яны даведаліся пра цікавыя факты з яго жыцця, даведаліся, што Івaн Якaўлeвiч адносіўся дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю, што падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў. У ходзе мерапрыемства гучалі вытрымкі з аповесці «Вайна каля Цітавай копанкі», апавяданняў «Настаўнік чарчэння», «Жуль Верн», а у канцы сустрэчы дзеці адказавалі на пытанні віктарыны «Самы ўважлівы» і знаёміліся з кнігамі з кніжнай выставы «Талент Івана Навуменкі», на якой былі прадстаўлены не толькі мастацкія творы, але і яго кнігі па літаратуразнаўству.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.